Кабякоў заявіў пра неабходнасць пераарыентацыі экспарту з расійскага рынку

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў лічыць, што пераарыентацыя беларускага экспарту з расійскага рынку на іншыя накірункі павінна адбывацца "больш дынамічна". Гэтая заява прагучала на паседжанні ўраду, якое было прысвечана вынікам знешняга гандлю Беларусі таварамі і дэверсіфікацыі экспарту ў студзені-лютым 2015 года.

Як інфармуе БЕЛТА, за першыя два месяцы бягучага года аб'ём беларускага экспарту па таварах і паслугах скараціўся на 22,7% (у параўнанні з аналагічным перыядам 2014 года). "З-за высокай канцэнтрацыі экспарту, як па таварах, так і рынках, узрастаюць знешнія рызыкі для стабільнага развіцця нацыянальнай эканомікі", — адзначыў Кабякоў.

Прэм'ер сказаў, што на расійскім накірунку становіцца працаваць больш складана — расіяне абараняюць свой рынак і сваіх вытворцаў. Нягледзячы на створаны Еўразійскі эканамічны саюз, адзначыў Андрэй Кабякоў.

"Сітуацыя з знешнім гандлем пацвярджае неабходнасць больш дынамічнага зрушэння цэнтра цяжару ў экспартнай палітыцы з расійскага рынку на іншыя кірункі", — гэтую заяву беларускага прэм'ера цяпер актыўна цытуюць расійскія СМІ. Кабякоў таксама гаварыў пра тое, што трэба паскоранымі тэмпамі праводзіць як геаграфічную, так і таварную дыверсіфікацыю экспартных патокаў.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі