Каманда з Беларусі накіравалася на “Дакар”

Каманда “МАЗ-СПОРТаўта” накіравалася ў Аргенціну, каб прыняць удзел у міжнародным ралі-рэйдзе “Дакар-2015”, паведамілі БелаПАН прадстаўнікі каманды.

Ралі-рэйд пройдзе з 4 па 17 студзеня па тэрыторыі трох краін — Аргенціны, Балівіі і Чылі. Стартаваць і фінішаваць экіпажам давядзецца ў Буэнас-Айрэсе. Працягласць трасы перавысіць 9 тысяч кіламетраў, а некаторыя ўчасткі пройдуць на вышыні болей за 3,5 тысячы метраў.

Удзельнікі беларускай каманды самалётам дабяруцца да Буэнас-Айрэса, дзе будуць чакаць пачатку гонкі. Раней у Паўднёвую Амерыку былі накіраваныя спартовыя грузавікі — іх перададуць камандзе 30 снежня.

Усяго ад Беларусі на ралі-рэйд скіравалася каля 30 чалавек, у тым ліку гоншчыкі, штурманы, механікі і спартовы медык.

На будучым “Дакары” беларусы разлічваюць трапіць у першую дзясятку. МАЗ сёлета дапрацаваў аўтамабілі для ралі-рэйда: канструкцыі сталі лягчэйшымі, а рухавікі — магутнейшымі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі