Камісія "Беларусбанка" за зняцце з "чужых" картак вырасла да 20%
"Беларусбанк" у некалькі разоў павысіў камісію за зняцце грошай па картках іншых банкаў. Раней яна была 3%, цяпер стала 20%.
Таксама камісія ў 20% прызначаецца, калі грошы з карткі здымаюцца за мяжой Беларусі. Для беларускіх рублёў камісія захавалася ў 2,5%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.