Канцэрт Лені Кравіца пераносіцца праз хваробу музыканта

У сувязі з прадпісаннямі дактароў Лені Кравіц вымушаны перанесці свой выступ, які павінны быў адбыцца ў Мінск-Арэне 1 лістапада. Артыст захварэў на ВРВІ і знаходзіцца пад наглядам лекараў, якія рэкамендавалі яму не выступаць на працягу бліжэйшага тыдня, паведамляе БелТА.

Канцэрты Лені Кравіца ў рамках сусветнага тура перанесены ў трох еўрапейскіх гарадах - у Таліне (28 кастрычніка), Вільні (30 кастрычніка) і Мінску (1 лістапада).

Арганізатары адзначаюць, што Лені Кравіц хоча прадставіць лепшае шоў сваім прыхільнікам і вельмі расчараваны пераносам канцэрта. Ён спадзяецца аб'явіць новыя даты ў самы бліжэйшы час. Усе набытыя білеты сапраўдныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі