КДБ купляе 16,5 тысяч пасведчанняў для супрацоўнікаў
На гэта мусіць пайсці 461 мільён рублёў з бюджэтных сродкаў.
На сайце дзяржаўных закупак Камітэт дзяржбяспекі размясціў заяўку на тэндар па вырабе пасведчанняў штатных супрацоўнікаў. Заяўка зарэгістраваная 27 лістапада.
КДБ замаўляе выраб і дастаўку 16 500 пасведчанняў для сваіх супрацоўнікаў. На гэта плануецца выдаткаваць 461 млн рублёў са сродкаў дзяржбюджэту. Такім чынам, адно пасведчанне штатнага супрацоўніка КДБ будзе каштаваць прыкладна 28 тысяч рублёў.
Непасрэдна ў цэнтральны апарат КДБ будзе дастаўлена 5000 пасведчанняў. На кожную з шасці абласцей прыпадзе па 1500 "корачак". А яшчэ 1000 штук прызначаная для Інстытута нацыянальнай бяспекі.
Пастаўкі плануюцца з 26 студзеня па 31 сакавіка 2015 года.