КДБ вербаваў беларускага журналіста, абяцаючы кватэру

Скрабец кажа, што хацеў уладкавацца начальнікам сектара турызму, маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці ў ў аўтапарк №1 ААТ "Брэстаблаўтатранс". Дырэктар аўтапарку паведаміў хлопцу, што яго працаўладкаванне залежыць ад размовы з двума людзьмі.

Па словах Скрабца, якія перадае Радыё "Свабода", яму прапанавалі падпісаць паперу аб добраахвотнай супрацы з КДБ. За гэта яму абяцалі пасаду і жыллё ў панэльным доме. Наўзамен хлопец павінен быў працягваць займацца грамадскай дзейнасцю і распавядаць кадэбістам пра новыя моладзевыя рухі, якія могуць з'явіцца ў Брэсце, пра ўкраінскіх знаёмых, якія прыязджаюць у Беларусь і г.д.

Скрабец кажа, што адмовіўся супрацоўнічаць са спецслужбамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі