Кэтрын Эштан застаецца ў Кіеве, каб атрымаць тлумачэнні па разгоне Майдана
Прадстаўніца Еўрасаюза будзе дамагацца сустрэчы з вышэйшым кіраўніцтвам Украіны і запатрабуе тлумачэнняў па падзеях сённяшняй ночы.
Як перадае liga.net, прадстаўніца Еўрасаюза ўвечары ў аўторак была на акцыі пратэсту ў цэнтры Кіева. У суправаджэнні кіраўніка "Бацькаўшчыны" Арсеня Яцэнюка і экс-кіраўніка МУС Уладзіміра Агрызкі яна спусцілася з Міхайлаўскай плошчы да плошчы Незалежнасці, прайшла Майдан па перыметры.
Сёння ўначы сілавікі адрэзалі пратэстоўцаў Майдана ад уваходу ў будынак Кіеўскай мэрыі і ад Дома прафсаюзаў. Пад абаронай сілавікоў камунальнікі разбіраюць намётавы гарадок.
Фота — ria.ru