Кіраўнік БПЦ у Казахстане сустрэўся з Папам Рымскім
Кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы мітрапаліт Веніямін у Казахстане сустрэўся з Папам Рымскім Францішкам. Яны ўдзельнічаюць у З'ездзе лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій. Момант сустрэчы трапіў у відэасправаздачу другога дня знаходжання пантыфіка ў Казахстане.
Афіцыйны партал БПЦ падкрэслівае, што мітрапаліт Веніямін на з'ездзе прысутнічае ў складзе дэлегацыі РПЦ. Пра сустрэчу, якая адбылася 14 верасня, згадаў Аддзел знешніх сувязяў Маскоўскага патрыярхату.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.