Кіраўнік Еўракамісіі заявіў, што стварэнне еўрапейскай арміі непазбежнае

Кіраўнік Еўракамісіі заявіў, што стварэнне еўрапейскай арміі непазбежнае

Кіраўнік Еўракамісіі заявіў, што стварэнне еўрапейскай арміі непазбежнае. Паводле слоў Жана-Клода Юнкера, у будучым ЗША наўрад ці будуць клапаціцца пра бяспеку Еўропы. Юнкер выступіў у Берліне на мерапрыемстве, арганізаваным фондам імя Конрада Адэнаўэра.

"Амерыканцам мы многім абавязаны..., але яны не будуць у доўгатэрміновай перспектыве клапаціцца пра бяспеку еўрапейцаў, — цытуе словы Жана-Клода Юнкера РІА "Новости". — Гэта мы павінны зрабіць самі, і таму нам трэба даць новы ход пытанню аб еўрапейскім абарончай саюзе аж да... стварэння еўрапейскай арміі. Гэта музыка будучыні, і яна ўжо гучыць, толькі многія еўрапейцы пакуль яе не чуюць".

Як вядома, на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША перамог Дональд Трамп, кандыдат ад Рэспубліканскай партыі. Для кіраўніцтва ЕС гэта стала поўнай нечаканасцю. Трамп неаднаразова заяўляў, што Злучаным Штатам трэба перастаць быць "сусветным паліцэйскім" ды засяродзіцца на вырашэнні ўнутраных праблем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі