Кіраўнік МЗС Польшчы: Мы заўважылі зацікаўленасць Мінска ў працы з NATO

Кіраўнік МЗС Польшчы: Мы заўважылі зацікаўленасць Мінска ў працы з NATO

Міністр замежных спраў Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі бачыць пазітыўныя змены з боку Беларусі да краін, якія ўваходзяць у NATO. Пра гэта ён заявіў сёння, падчас саміту Паўночнаатлантычнага альянсу ў Варшаве.

Па словах кіраўніка МЗС, літаральна ў сакавіку ён размаўляў пра гэтыя змены з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем.

Вашчыкоўскі падкрэсліў, што альянс адкрыты для супрацоўніцтва з Беларуссю. Шмат гадоў таму NATO прапаноўваў Беларусі удзел у праграме Партнёрства дзеля міру, Еўрасаюз прапаноўваў Беларусі ўдзел ва Усходняім Партнёрстве. І Беларусь згадзілася на ўдзел у гэтым праграмах.

На пытанне журналістаў, ці разглядае альянс верагоднасць агрэсіі з боку Беларусі ў дачыненні да краін, якія уваходзяць у NATO, ён адказаў што апошнія некалькі гадоў стасункі паміж Беларуссю з аднаго боку, і Паўночнаатлантычным альянсам з Еўрсаюзам з іншага, былі вельмі неадназначнымі.

"Але на сённяшні дзень сітуацыя змянілася. Мы заўважылі зацікаўленасць Мінска ў супрацы з NATO і ідзем насустрач Беларусі. І Польшча ў гэтай сітуацыі плануе адыграць ролю пасярэдніка, які будзе дапамагаць Беларусі ў супрацоўніцтве з альянсам", — кажа Вашчыкоўскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі