Кіраўнікі МЗС Беларусі, Украіны і Літвы абмеркавалі канфлікт на Данбасе

Падчас візіта ва Украіну міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з кіраўнікамі МЗС Літвы Лінасам Лінкявічусам і Украіны Паўлам Клімкіным.

“Міністры ўсебакова абмеркавалі рэгіянальную сітуацыю, звязаную з канфліктам на паўднёвым усходзе Украіны, і выказаліся на карысць аператыўнага дасягнення канкрэтных, прымальных для ўсіх бакоў, дамоўленасцяў у рамках Трохбаковай кантактнай групы”, — паведамілі ў МЗС Беларусі.

Кіраўінікі дыпламатычных ведамстваў таксама абмяркоўвалі перспектывы перафарматавання “Усходняга партнёрства”. Уладзімір Макей падкрэсліў мэтазгоднасць дыверсіфікацыі падыходаў Еўрапейскага саюза да краін-удзельніц “Усходняга партнёрства” ў залежнасці ад актуальных прыярытэтаў іх знешняй палітыкі. Пры гэтым ён асобна акцэнтаваў важнасць спалучэння інтэграцыйных працэсаў на еўрапейскай прасторы і — у перспектыве — пачатку дыялога паміж ЕАЭС і ЕС.

Кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў трох краін абмяркоўваліся таксама магчымыя дзеянні, накіраваныя на актывізацыю трохбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і транспартнай сферах, выпрацоўку трохбаковых рэгіянальных праектаў у розных галінах.

Фота: mfa.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі