Колькасць ахвяр стыхіі ў Еўропе павялічылася да дзевяці чалавек (відэа)

У панядзелак нямецкія ратавальнікі знайшлі ў рэчцы Эрмс у акрузе Цюбінген (зямля Бадэн-Вюртэмберг на поўдні краіны) цела 46-гадовага будаўніка, які ў пятніцу ўпаў ў рэчку Эльзах у горадзе Бад-Урах (гэта ў 13 км ад месца страшнай знаходкі).
 


Нагадаем, прычынай моцных паводак у Нямеччыне, Чэхіі, Швейцарыі, Аўстрыі і шэрагу раёнаў Польшчы сталі залевы, якія працягваюцца з сярэдзіны мінулага тыдня. Пік паводкі ў чэшскай сталіцы ў Празе чакаецца ў аўторак.

У горадзе не працуе метро, закрыты для праходу Карлаў мост. Каля трох тысяч чалавек пакінулі свае дамы. Адбылася эвакуацыя звяроў з заапарку.
 

У Аўстрыі федэральная зямля Зальцбург аб'яўлена зонай павышанай небяспекі. У Нямеччыне тысячы дамоў засталіся без святла. У баварскіх гарадах Пасаў і Розенхайм ўведзена надзвычайнае становішча.


"Сітуацыя вельмі драматычная", — сказаў прадстаўнік крызіснага цэнтра Пасаў Герберт Зілінгер.


Многія гарады ў землях Саксонія, Цюрынгія і Бадэн-Вюртэмберг таксама затопленыя вадой. У раёне Лейпцыга эвакуяваны сем тысяч чалавек. Усе яны дастаўлены ў спецыяльныя прытулкі, прызначаныя для надзвычайных сітуацый.


У аўторак у пацярпелыя раёны адправіцца канцлер Нямеччыны Ангела Меркель. Улады Еўрасаюза заявілі пра сваю гатоўнасць дапамагчы тром пацярпелым краінам.


Спецыялісты папярэджваюць, што вада ў Дунаі таксама прыбывае, і заклікаюць краіны, праз якія цячэ гэтая рака, прыняць неабходныя меры.


Вайскоўцы ў Славакіі і Венгрыі ўзводзяць спецыяльныя загароды ў месцах, дзе Дунай хутчэй за ўсё можа выйсці з берагоў, паведамляе ВВС.


 

Паводка ў Цэнтральнай Еўропе (фота, відэа)

Фота — AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі