Колькасць ахвяраў у Непале перавысіла 7200 чалавек

Колькасць загінулых ад землятрусу ў Непале ўзрасла да 7240 чалавек, паведамляюць замежныя СМІ. Раней улады краіны казалі пра гібель 7040 чалавек.

Паводле апошніх звестак, раненні атрымалі больш за 14 тысяч чалавек. Нагадаем, што ў непальскай сталіцы Катманду разбураныя многія жылыя будынкі і старажытныя храмы.

Землятрус магнітудай 7,9 адбыўся раніцай 25 красавіка. Яго водгулле адчувалася ў суседняй Індыі.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі