Колькасць замежных студэнтаў у беларускіх ВНУ павялічаць на чвэрць
Агулам замежных студэнтаў будзе каля 20 тысяч чалавек.
Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Сяргей Маскевіч на прэс-канферэнцыі 24 сакавіка, перадае БелаПАН. Паводле слоў чыноўніка, цяпер у беларускіх ВНУ навучацюца 16 080 замежнікаў.
Першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук заявіў, што грамадзяне Расіі, Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана змогуць паступаць у беларускія ВНУ не толькі на конкурснай аснове для навучання за кошт бюджэту, але і на платную форму — па выніках сумоўя.
Пры гэтым намеснік міністра падкрэсліў, што не ўсе замежнікі, якія паступілі ў беларускія ВНУ, гарантавана атрымаюць дыплом. Жук адзначыў, што нашы ВНУ штогод адлічваюць досыць вялікую колькасць студэнтаў, у тым ліку і замежных.
Жук таксама паведаміў, што колькасць замежных студэнтаў з'яўляецца адным з крытэраў для павышэння міжнароднага рэйтынгу ВНУ. Сёння ў тысячу найлепшых універсітэтаў уваходзіць толькі Белдзяржуніверсітэт. Мінадукацыі ставіць задачу, каб праз пяць гадоў у гэтым рэйтынгу было некалькі беларускіх універсітэтаў.
Фота — itogi.info