Коля Лукашэнка пра настаўніцу: Ну як яна апранутая?

Газета "Комсомольская правда в Беларуси" апублікавала цытаты з аповеду Аляксандра Лукашэнкі падчас нядаўняга семінара са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. Кіраўнік дзяржавы прыгадаў размову са сваім малодшым сынам Мікалаем пра тое, як апранаюцца некаторыя настаўніцы.

"Вось я іду з ім пасля школы дадому, — распавядаў Аляксандр Лукашэнка студэнтам і выкладчыкам. — Як настаўнікі і іншае? "Тата, ну што ты не бачыў? Ну як яна апранутая? Паглядзі на яе спадніцу". Я гэта таксама заўважыў. Там спадніца на 40 сантыметраў вышэй калена. І вось, прабачце, тоўстая настаўніца ідзе. Кароткая гэтая спадніца, яна ледзь паварочваецца ў ёй. І яна ідзе. Вось вонкавае аблічча настаўніцы. Яна што не разумее, што ў школу прыйшла?".

Коля Лукашэнка прасіў у бацькі 20 тысяч, каб паехаць у Дудуткі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі