Коля Лукашэнка вазіў прэм'ера Пакістана на электракары па рэзідэнцыі. Відэа
Таксама ў электрамабілі ехаў і кіраўнік Беларусі.
Падчас візіту пакістанскага прэм'ера Наваза Шарыфа ў рэзідэнцыю Аляксандра Лукашэнкі па тэрыторыі рэзідэнцыі госці перамяшчаліся на электракары. Кіраваў электрамабілем сын гаспадара Мікалай Лукашэнка, якому праз два тыдні споўніцца 11 гадоў.
На відэасюжэце тэлеканала АНТ гэта можна пабачыць з 5.44.
Дарэчы, Коля Лукашэнка не першы раз з'яўляецца за рулём электракара. Першы раз журналісты заўважылі яго за кіраваннем электракарам у 2009 годзе падчас прыезду ў Беларусь расійскага журналіста Міхаіла Гусмана. Тады сыну кіраўніка Беларусі было 5 гадоў.