Краіны Балтыі пабудуюць "лінію абароны" ўздоўж мяжы з Расіяй і Беларуссю
Літва і Латвія пабудуюць абарончыя збудаванні на мяжы з РБ
Краіны Балтыі пабудуюць "лінію абароны" ўздоўж мяжы з Расіяй і Беларуссю. Пра гэта дамовіліся міністры абароны Латвіі, Літвы і Эстоніі на сустрэчы ў Рызе.
Як паведамляе Мінабароны Эстоніі, праект будзе рэалізаваны ў бліжэйшыя гады. На мяжы з РБ і РФ з'явяцца разнастайныя абарончыя збудаванні. Іх мэтай з'яўляецца "стрымліванне і, пры неабходнасці, абарона ад ваеннай пагрозы". Мяркуецца, што жыхары краін Балтыі будуць адчуваць сябе ў большай бяспецы.
Вядома, што Эстонія збіраецца пабудаваць на мяжы з Расіяй каля 600 бетонных бункераў. Колькі падобных збудаванняў можа з'явіцца на мяжы Літвы і Латвіі з Беларуссю, пакуль невядома.
Нядаўна Bild напісаў, што ў 2025-м Расія з дапамогай Беларусі можа зладзіць буйную атаку на краіны NATO. Мяркуецца, што гэта будуць якраз краіны Балтыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.