Курдскія паўстанцы-хакеры атакавалі сайт ЦВК Беларусі

Сайт ЦВК Беларусі ўзламаны хакерамі ўначы з 6 на 7 траўня. На старонцы змешчаныя фотаздымкі ўзброеных баевікоў. Яны прадстаўляюцца "паўстанцамі Кіркук-Курдыстана". Хакеры змясцілі і нецэнзурныя словы на адрас уладаў Ірака.

Таксама пры наведванні сайта ЦВК Беларусі можна было пачуць урачысты марш паўстанцаў. На 8.35 фота і інфармацыя хакераў з сайта была выдаленая.

Як вядома, правінцыя Кіркук не ўваходзіць у склад аўтаноміі Іракскі Курдыстан. З-за гэтага і існуе напружанне паміж курдамі і Багдадам. Летась Кіркук захапілі ісламісты, аднак курдскія фармаванні яго адбілі і ўзялі пад свой кантроль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі