Лепшыя альбомы 2016-га — у "Петли Пристрастия", Shuma і Лявона Вольскага (фота)
Увечары 22 сакавіка ў рок-клубе TNT сайт Experty.by аб'явіў лепшыя альбомы 2016 года. Узнагароды, якія ўручаюцца дзевяць гадоў запар, заснаваныя на меркаваннях айчынных і замежных музычных крытыкаў.
Летась беларускія музыкі выдалі 150 альбомаў. 29 з іх былі адрэцэнзаваныя штатнымі экспертамі сайта. Найлепшыя, па выніках галасавання чатырох журы, былі намінаваныя на ўзнагароды ў 11 катэгорыях.
Сёлетнія пераможцы:
Лепшы дэбютны альбом: "It’s Not The Night That Covers You" гурта Nebulae Come Sweet
Лепшы індзі-поп/электронны альбом: "Сонца" гурта Shuma
Лепшы поп-альбом: "Импорт" гурта IOWA
Лепшы фолк-альбом: "Сонца" гурта Shuma
Лепшы рок-альбом: "Мода и облака" гурта "Петля Пристрастия"
Лепшы беларускамоўны альбом: "Псіхасаматыка" Лявона Вольскага
Прыз штатных экспертаў: "Мода и облака" гурта "Петля Пристрастия"
Прыз народных экспертаў: "Псіхасаматыка" Лявона Вольскага
Прыз замежных экспертаў: "Сонца" гурта Shuma
Прыз вялікага журы: "Мода и облака" гурта "Петля Пристрастия"
Альбом года: "Мода и облака" гурта "Петля Пристрастия". Каманда атрымала прыз ад партнёра ўзнагарод — мультымедыйнага праекту Maksivision: рэкламна-інфармацыйную падтрымку сольнага канцэрта, які пройдзе ў Мінску 7 красавіка.