Лідары беларускай апазіцыі збіраліся ў Вільні (фотарэпартаж)
Яны ўдзельнічалі ў дыскусііі, арганізаванай Цэнтрам даследаванняў Усходняй Еўропы.
Гаворка ішла пра магчымыя змены палітычнага і грамадскага жыцця ў Беларусі. Як адзначае сайт delfi.lt, большасць палітыкаў выказаліся супраць рэвалюцыйных зменаў — за "эвалюцыйны еўрапейскі шлях развіцця краіны".
Беларусы, як літоўцы, немцы ці жыхары іншых еўрапейскіх краінаў, не хочуць "крывавага пераходу", рэвалюцый, баяцца іх, але пры гэтым "яны за перамены", — адзначыў лідар Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч.
"Перакананы, замест Лукашэнкі нумар адзін прыйдзе Лукашэнка нумар два, — гаварыў кіраўнік Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Сяргей Калякін. — Лукашэнка сам прыйшоў на фоне папулізму і сацыяльнага бунту. Гэта найгоршы варыянт для Беларусі".
Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька адзначыў, што ў цяперашніх умовах магчымыя розныя сцэнары, але перамены непазбежныя, калі беларусам удасца пазбавіцца страху, фінансава-эканамічнай залежнасці ад улады і Расіі, "з яе донарскай дапамогай, адвакацкімі паслугамі".
Намеснік кіраўніка кампаніі "Гавары праўду!" Андрэй Дзмітрыеў лічыць, што трансфармацыя ўжо ідзе, але важна, каб яна была звязана з еўрапейскім шляхам развіцця Беларусі, а не з Лукашэнкам. "На змену савецкаму пакаленню прыходзіць маладое пакаленне, якое ўспрымае Беларусь як незалежную краіну", адзначыў Дзмітрыеў.
Поўную справаздачу пра дыскусію можна пабачыць тут.
Уладзімір Глод і Анатоль Лябедзька
Сяргей Калякін
Андрэй Дзмітрыеў
Аляксандр Мілінкевіч
Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ірына Вештард, намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і лідар Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч
Адзін з кіраўнікоў аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Віталь Рымашэўскі (справа)
Фота — delfi.lt