Лідары "ДНР" і "ЛНР" хочуць перанесці дату мінскіх перамоваў
Афіцыйны Кіеў называе днём перамоваў 9 снежня, а лідары баевікоў настойваюць на 12 снежня.
Чарговая сустрэча кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту ў Данбасе папярэдне прызначаная на 9 снежня ў Мінску. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка, перадае ВВС. Па яго словах, гэтую дату ўзгаднілі Расія, Украіна і АБСЕ. Беларусь, па словах Лысенкі, гатовая забяспечыць неабходныя ўмовы для перамоваў.
У той жа час улады самаабвешчанай "Данецкай народнай рэспублікі" хочуць, каб мінская сустрэча не раней за 12 снежня. Пра гэта паведаміў пастаянны прадстаўнік ДНР у мінскай кантактнай групе Дзяніс Пушылін.
Раней прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка адзначыў, што сустрэча мінскай кантактнай групы павінна адбыцца 9 снежня. Ён выказаў надзею на магчымае спынення агню з 9 снежня пасля сустрэчы бакоў канфлікту ў Мінску.
Фота — Reuters