Літаратурную прэмію “Ангелус-2014” атрымаў славак Павал Ранкаў

Павал Ранкаў (Pavol Rankov) стаў падвойным лаўрэатам: атрымаў Літаратурную прэмію “Ангелус” і ўзнагароду чытачоў імя Наталлі Гарбанеўскай за аповесць „Гэта сталася першага верасня (або калісьці там)”. Арганізатарам і фундатарам прэміі з’яўляецца горад Вроцлаў.

Павал Ранкаў нарадзіўся ў 1964 годзе, гэта адзін з самых цікавых славацкіх пісьменнікаў, чыя творчасць перакладзеная на шматлікія еўрапейскія мовы, а таксама на японскую, хіндзі і арабскую. Лаўрэат прэстыжных міжнародных і славацкіх прэмій.

У пераможнай кнізе гаворка ідзе пра часы Другой сусветнай вайны ў чэхаславацкім мястэчку пры мяжы з Венгрыяй. У мястэчку жывуць і паміраюць чэхі, славакі, немцы, яўрэі, цыганы, балгары і палякі. У залежнасці ад прыходу чарговай улады, яны змяняюць біяграфіі, нават нацыянальнасці і імёны, каб выжыць.

У 2012 годзе прэмію “Ангелус” атрымала Святлана Алексіевіч за кнігу “У вайны не жаночы твар”. У розныя гады ў фінал “Ангелуса” выходзілі таксама Наталля Бабіна і Ігар Бабкоў.

Глядзіце таксама: Раман Ігара Бабкова – у фінале прэстыжнай міжнароднай прэміі Angelus і Святлана Алексіевіч атрымала літаратурную прэмію “Ангелус”

Спіс кніг, кваліфікаваных на Ангелус-2014

  1. Mieczysław Abramowicz, „Bowiem jak śmierć potężna jest pamięć” /Wydawnictwo OSKAR/
  2. Monika Białkowska, „Sukienka ze spadochronu” /Hajdasz Production/
  3. Edward Bochnak, „Niepokojne morze” /Wydawnictwo AGNI/
  4. Radovan Brenkus, „Powroty piekła” /Wydawnictwo ABILION/
  5. Jelena Czyżowa, „Czas kobiet” /Wydawnictwo Czarne/
  6. Adam Dobrotka, „Słodki żywot. Moja historia” /Wydawnictwo Poligraf/
  7. Olgierd Dziechciarz, „Małopolski” /MAMIKO/
  8. Robert Gong, „Kokainowa miłość” /Firma handlowo-wydawnicza ALFA-ZET 7/
  9. Emil Hakl, „Zasady śmiesznego zachowania” /Wydawnictwo Afera/
  10. Marika Krajniewska, „Okno” /Wydawnictwo Papierowy Motyl/

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі