Ліянель Месі будзе новым капітанам "Барселоны"

Ліянель Месі будзе новым капітанам "Барселоны"

"Барселона" назвала імёны гульцоў, якія будуць капітанамі каманды ў новым сезоне. Паводле агенцтва РБК, якое спасылаецца на прэс-службу клуба, капітанамі стануць Ліянэль Месі, Серхіа Бускетс, Жэрар Піке і Сэрджыа Раберта

Месі будзе асноўным капітанам каманды. Ён заменіць Андрэса Іньесту, які ў міжсезонне перайшоў у чэмпіянат Японіі.

Месі быў другім капітанам "Барселоны" з 2015 года, калі з каманды сышоў былы капітан Хаві і яго месца заняў Іньеста. 

Другім капітанам у новым сезоне будзе Бускетс. Ён будзе выводзіць каманду на поле, калі Месі не з'явіцца ў стартавым складзе. Трэцім капітанам будзе Піке, а чацвёртым — Сэрджыа Раберта.

Месі выступае за "Барселону" з 2004 года. Аргентынец правёў за клуб 637 матчаў і забіў 552 галы. Разам з камандай Месі дзевяць разоў выйграваў чэмпіянат Іспаніі, шэсць разоў Кубак Іспаніі, сем разоў Суперкубак Іспаніі, чатыры разы Лігу чэмпіёнаў, а таксама па тры разы Суперкубак Еўропы і клубны чэмпіянат свету.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі