Лукашэнка аб'явіў 2014 год у Беларусі Годам гасціннасці
Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны ўказ.
"У мэтах развіцця турызму, стварэння сучаснай турыстычнай інфраструктуры, якая ўлічвае геаграфічнае становішча, прыродныя, гістарычныя і культурныя багацці Беларусі, выхавання ў грамадзян патрыятычнай годнасці і павагі да айчыны 2014 год у Беларусі аб'яўлены Годам гасціннасці", цытуе дакумент "Интерфакс-Запад".
Ураду даручана сумесна з аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенню Года гасціннасці і забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржорганаў, іншых арганізацый па іх выкананні.
Фота — ria.ru