Лукашэнка адмовіўся апранаць зялёныя штаны: Добра, што не блакітныя
Кіраўнік дзяржавы на сустрэчы з рэдактарамі шэрагу беларускіх СМІ выказаўся наконт скарачэння спартовых чыноўнікаў.
"Лішніх людзей у НАКу (Нацыянальным алімпійскім камітэце, яго кіраўнік — Аляксандр Лукашэнка — Еўрарадыё) я скараціў, яны там былі не патрэбныя, — цытуе словы Лукашэнкі "Прессбол". — Мне паказалі экіпіроўку, на што адказаў, што апранаць яе не буду. Зялёныя штаны прывезлі. Як прэзідэнт краіны будзе хадзіць у зялёных штанах? Добра, што не блакітныя, шчыра кажу. Вось так яны там і працуюць".
Таксама Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра дзейнасць так званай "тройкі" спартовых функцыянераў — міністра спорту Аляксандра Шамко, першага віцэ-прэзідэнта НАКа Ігара Рачкоўскага і памочніка кіраўніка дзяржавы па спартовых пытаннях Максіма Рыжанкова. Паводле слоў Лукашэнкі, калі яны не разбяруцца з аптымізацыяй спартовай галіны, чыноўнікам давядзецца ўзяць "венікі ў рукі". Іншых варыянтаў працаўладкавання для іх не будзе, адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Фота з сацыяльных сетак