Лукашэнка баіцца, што пасля мадэрнізацыі склады будуць заваленыя прадукцыяй

"Хацеў бы, каб вы развеялі маю насцярожанасць. Так, мы мадэрнізуем прадпрыемствы для таго, каб атрымаць, першым чынам, добры экспартны прадукт, таму што экспарт — гэта адзін з нашых прыярытэтаў, патрэбна валюта, гэта вечнае наша пытанне, якое мы, пэўна, будзем вырашаць яшчэ доўга, як і падобныя нам дзяржавы вырашаюць такія пытанні. Ці не атрымаецца так, што мы сёння мадэрнізуем, узялі замежныя крэдыты, закупілі добрае абсталяванне, атрымалі прадукт, а заўтра зноў завалім ім склады і не зможам прадаць?" — перадае interfax.by словы Аляксандра Лукашэнкі.



Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што мадэрнізацыя вытворчасці — гэта пастаянны працэс: "Калі мы стварылі нават новае прадпрыемства сёння, то заўтра ўжо трэба яго ўдасканальваць, у адваротным разе адстанем. Я кажу гэта не ў апраўданне на тую крытыку, якая гучыць з боку некаторых нашых апанентаў, што вось не своечасова мадэрнізацыю пачалі, што гэта вялікія грошы і гэтак далей. Нельга так ставіць пытанне: своечасова — не своечасова. Кожны дзень трэба мадэрнізавацца".



У сваю чаргу Пракаповіч паведаміў, што на сёння праграма комплекснай мадэрнізацыі распрацаваная на 2820 прадпрыемствах з дзяржаўнай доляй уласнасці, у тым ліку на 701 прадпрыемстве, дзе доля дзяржавы складае 50% і вышэй.



Паколькі мадэрнізацыя прадпрыемстваў разлічаная на 2013-2015 гады, віцэ-прэм'ер запэўніў, што ў астатні перыяд часу ўрад прыме ўсе неабходныя меры, каб выправіць сітуацыю на тых прадпрыемствах, дзе сёлета дапушчана адставанне.



Фота — crisisby.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі