Лукашэнка: Ціск будзе, але на танках да нас пакуль не палезуць (відэа)

Між іншым, ён адзначыў, што беларускае кіраўніцтва зацікаўленае ў развіцці адносінаў з Еўрасаюзам і ЗША. Таксама Аляксандр Лукашэнка гаварыў пра будучыя прэзідэнцкія выбары, якія мусяць прайсці ў нашай краіне ў 2015 годзе. Ён лічыць, што ўжо цяпер можна прагназаваць рэакцыю і дзеянні Захаду.

Лукашэнка: "Трэба быць гатовымі да супрацьстаяння з глабальнымі гульцамі па пытаннях праводзімай намі палітыкі. Так званая "мяккая сіла" будзе максімальна выкарыстоўвацца па ўсім перыметры нашых межаў. На танках да нас пакуль ніхто не палезе, але ціск узрасце ў разы".

Лукашэнка падкрэсліў, што выбарчыя кампаніі ў нашай краіне праводзяцца не для Вашынгтона, Бруселя ці Масквы. Паводле яго слоў, некаторыя краіны яшчэ не ўсвядомілі, што "суверэнная Беларусь — гэта ўсур'ёз і назаўсёды".

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі