Лукашэнка гатовы прыняць рашэнне аб пенсійнай рэформе на наступным тыдні
Рашэнне пытання аб удасканаленні пенсійнай сістэмы можа быць прынятае на наступным тыдні. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні, прысвечаным гэтай тэме. Ён таксама адзначыў, што гэтая праблема не абмяжоўваецца павышэннем пенсійнага ўзросту.
“Гэта важнае пытанне, яго сёння на слыху, але гэта не ўся пенсійная сістэма. Апроч пенсійнага ўзросту як мінімум ёсць яшчэ праблема ўдасканалення самой пенсійнай сістэмы, то бок фармавання пенсійнага фонду і, скажам наўпрост, у выніку — памеру пенсіі”, — цытуе Лукашэнку БЕЛТА.
На мінулым тыдні падчас сустрэчы з працоўным калектывам фабрыкі “Камунарка” кіраўнік Беларусі заявіў, што ён выступае за паступовае павелічэнне пенсійнага ўзросту на тры гады і паскардзіўся, што сёння даводзіцца браць з бюджэту сродкі на выплаты пенсій, бо ў Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва іх не хапае.