Лукашэнка гаварыў пра "канфлікт ЕС і Украіны" (відэа)

Гаворка ішла пра падрыхтоўку да пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета, запланаванае на канец снежня ў Маскве.



"Я хацеў бы пачуць вашыя ацэнкі беларуска-расійскіх адносінаў у кантэксце тых праблемаў, якія сёння ўзнікаюць, у тым ліку канфлікта ЕС з Украінай, як гэта праламляецца на нашыя адносіны і якія ўрокі і высновы мы павінны зрабіць", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.



Таксама Лукашэнка і Рапота абмеркавалі пасяджэнне Саўміна саюзнай дзяржавы, запланаванае на 13 снежня. Сярод галоўных пытанняў — вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін за 2013 год. З пачатку года тавараабарот паміж Беларуссю і Расіяй склаў амаль 33 мільярды долараў. За гэты час экспарт беларускіх тавараў у Расію вырас на 4,5%.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі