Лукашэнка: Мы многаму навучыліся ў Кітая (відэа)

Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з амбасадарам Кітая ў Беларусі Гун Цзяньвэем з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі.



Лукашэнка: “Мы ганарымся, што ў нас такія адносіны з гэтай вялікай дзяржавай. І яны пачалі складвацца даўно, калі Кітай толькі ўставаў на ногі. І тады мы ўбачылі ў развіцці Кітая тыя парасткі, на якія нам трэба было звярнуць увагу. Мы многаму навучыліся ад Кітайскай Народнай Рэспублікі”.



Кіраўнік Беларусі таксама падкрэсліў, што амбасадар Кітая быў надзейным сябрам і "стараўся склеіць адносіны паміж дзяржавамі ў адрозненне ад некаторых паслоў, якія робяць зусім наадварот".
 

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі