Лукашэнка: Мы сёння возім на гэтых шасі ядзерныя боегалоўкі (відэа)

У сваім выступе Аляксандр Лукашэнка выказаўся супраць продажу завода замежнаму інвестару ды прапанаваў добра падумаць, ці неабходны такі крок. "Мяне здзіўляе той імпэт, з якім сёння (не ведаю: завод ці ўрад) хочуць яго прадаць. Я, вядома, катэгарычна супраць гэтага", — сказаў Лукашэнка.



Кіраўнік дзяржавы заклікаў прадстаўнікоў прадпрыемства "падумаць вельмі сур'ёзна".



"Вы не адстанеце ад сусветных тэндэнцый, не абыдуць нас тыя, каму мы сёння возім на гэтых шасі ядзерныя боегалоўкі і іншыя ваенныя зарады? — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Я маю на ўвазе Расію, Кітай, дзе ваша прадукцыя карыстаецца попытам. Калі мы не адстанем, тады нам не трэба прадаваць. Мы павінны гандляваць гэтым таварам, які вы ствараеце і, відаць, нядрэнна па якасці працуеце".
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі