Лукашэнка на нарадзе, прысвечанай "Дынама": "Няма выніку — няма грошай"
Нарада, прысвечаная праблемам Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства, праходзіць у чацвер, 15 жніўня.
Аляксандр Лукашэнка абяцае спартоўцам добрую фінансавую падтрымку, але толькі, калі будзе вынік.
"Грошы будуць плаціцца, і вельмі вялікія, за вынік, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Няма выніка — няма грошай".
Нагадаем, што адзін з апошніх правалаў беларускіх спартсменаў адбыўся ў Маскве на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, дзе нашая зборная дагэтуль не ўзяла ўзнагародаў. А беларускі атлет Павел Лыжын увогуле не паказаў ніякага выніку ў штурханні ядра — заступіў ва ўсіх траіх спробах.