Лукашэнка: На выплату пенсій з бюджэту забралі трыльён рублёў

Лукашэнка: На выплату пенсій з бюджэту забралі трыльён рублёў

Дзяржава накіроўвае на выплату пенсій сродкі з бюджэту, бо ў Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва не хапае грошай. Такую заяву зрабіў Аляксандр Лукашэнка 18 траўня падчас наведвання фабрыкі “Камунарка”.

“У пенсійным фондзе грошай не павялічваецца. Вось у гэтым месяцы я вымушаны ў пенсійны фонд накіраваць з бюджэту трыльён рублёў. Так працягвацца не можа. Гэта я забіраю ў бюджэтнікаў — пенсіянерам аддаюць, але іх жа не адкінеш. Я не рэалізоўваю некаторыя праграмы, вось як у вас па мадэрнізацыі і іншае, а бяру грошы і аддаю пенсіянерам”, — сказаў Лукашэнка калектыву фабрыкі.

Сюжэт пра яго візіт на “Камунарку” паказаў тэлеканал АНТ.

У якасці вырашэння праблемы кіраўнік краіны прапануе паэтапнае павышэнне пенсійнага ўзросту на тры гады: штогод ён будзе павялічвацца на паўгода. Лукашэнка адмаўляе ідэю ўвядзення абавязковай накапляльнай пенсійнай сістэмы замест салідарнай і заяўляе, што накапленне пенсіяў можа рабіцца толькі ў добраахвотным парадку.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі