Лукашэнка: Не думайце, што я заманіў Баўм ці Гертнера ў Беларусь

Аляксандр Лукашэнка эмацыйна спыніўся на так званай калійнай вайне.



"Я скажу вам, дзе знайсці грошы. А пра ці то Баўм, ці то Гертнер, ці то дрэва, ці то сад. Адкажу потым. Я б Керымава (асноўны акцыянер "Уралкалія", расійскі алігарх — Еўрарадыё) і керымаўцаў закрыў у адной камеры, і яны б прадалі ўсе акцыі. А грошы адправіў у Беразнякі. Адабраць грошы ў нягоднікаў і пабудаваць квітнеючы сад. А вы шукаеце ў Баўмгертнера. Якія ў яго грошы? Сотая доля таго, што меў Керымаў. Я атрымаў ліст ад беразнякоўцаў. Мы дамо адказ, ён рыхтуецца. Але я ведаю, як збіраліся гэтыя подпісы. Не думайце, што Лукашэнка заманіў вашага ці то Баум, ці то Гертнера ў Беларусь. І як людажэр здзекваецца з яго... Нібыта, у мяне больш праблем няма".

Лукашэнка прапанаваў расійскай журналістцы прыязджаць з генпракурорам Расіі і ім аддадуць гендырэктара "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера, які цяпер знаходзіцца пад хатнім арыштам у Мінску.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі