Лукашэнка пачаставаў пакістанскага прэм'ера ўнікальнай вадой (відэа)
І паведаміў, што на ёй гатуюць ежу.
12 жніўня прэм'ер-міністр Пакістана Наваз Шарыф разам з жонкай і сынам наведаў рэзідэнцыю "Азёрны" Аляксандра Лукашэнкі ў Мінскім раёне.
Кіраўнік Беларусі разам з малодшым сынам Мікалаем паказалі гасцям рэзідэнцыю, правялі імправізаваную экскурсію, перадае БЕЛТА. Сярод іншага гасцей звадзілі да крыніцы і пачаставалі ўнікальнай па сваіх уласцівасцях вадой.
"Ідэальная па якасці вада. І мы на гэтай вадзе ежу гатуем", — пахваліўся Лукашэнка.