Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Камітэта дзяржкантроля (відэа)

Ён працаваў у Мінгарвыканкаме, у 2004-2005 гадах быў першым намеснікам старшыні. Пазней Анфімаў быў намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантроля, намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. У снежні 2010-га зноў вярнуўся ў КДК, займаў пасаду першага намесніка старшыні, а сёлета выконваў абавязкі старшыні, інфармуе БЕЛТА.

У аўторак Аляксандр Лукашэнка таксама ўзгадніў прызначэнне кіраўнікоў мясцовых выканаўчых органаў улады. Больш падрабязна пра гэта гл. тут. Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне Юрыя Лукі дырэктарам рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "Завод газетнай паперы". Барыс Кавалеўскі стаў гендырэктарам Магілёўскага завода ліфтавага машынабудавання. Намеснікам старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага комплекса стаў Алег Марозаў, а беларускім амбасадарам у Калумбіі, Нікарагуа і Панаме — Ігар Палуян.

На здымку Леанід Анфімаў. Фота — pridvinje.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі