Лукашэнка расказаў пра рэпетыцыю прэзідэнцкіх выбараў

Між іншым, Аляксандр Лукашэнка сказаў, што не супраць таго, каб была створаная нейкая палітычная сіла ў выглядзе "вядучай партыі". Аднак засцярог чыноўнікаў, каб яна стала падобная на колішнюю КПСС.



Лукашэнка адзначыў, што ў будучых "электаральных працэсах" уладзе трэба абапірацца на грамадскія арганізацыі.



"Кажуць, што выбары ў мясцовыя саветы (яны пройдуць у Беларусі 23 сакавіка — Еўрарадыё) — гэта рэпетыцыя парламенцкіх выбараў і нават прэзідэнцкіх, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Добра, няхай будзе так. Давайце будзем рэпеціраваць, але так, каб была карысць для нашага народа. Не будзем нічога рабіць штучна. І я не проста вас прашу, а патрабую, каб ніякай штучнасці тут не было".
 

Таксама Лукашэнка адзначыў, што "сістэма, якая створаная праз вертыкаль улады, безальтэрнатыўная". Кіраўнік дзяржавы канстатуе, што "няма канкурэнцыі", а гэта "кепска".

Лукашэнка: Беларусы не павінны думаць, што можа быць іншая ўлада
 

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі