Лукашэнка раскрытыкаваў кіраўнікоў беларускіх ВНУ
Гэта адбылося падчас узгаднення пасады рэктара Віцебскага медуніверсітэта.
У панядзелак, 16 сакавіка, кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка разгледзіў кадравыя пытанні. Ён узгадніў пасады 19 чыноўнікаў.
Пад час прызначэння рэктарам Віцебскага дзяржмедуніверсітэта Анатоля Шчаснага Аляксандр Лукашэнка выступіў з рэзкай крытыкай кіраўнікоў беларускіх ВНУ.
“Сёлета з рэктарамі будзе асобная размова. Некаторыя засядзеліся, заляжаліся на пасадах. Трэба іх крыху разварушыць, бо праз іх рукі праходзіць эліта, будучыня нашай дзяржавы!” — сказаў Лукашэнка.