Лукашэнка: Я думаў, што Дзевятоўскі справіцца з федэрацыяй хакея (відэа)

Пра гэта стала вядома пасля сённяшняй яго сустрэчы з кіраўніком дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што справы ў лёгкай атлетыцы кепскія і даручыў Вадзіму Дзевятоўскаму ўшчыльную ёй заняцца.

Лукашэнка: "Я, канешне, думаў, што Дзевятоўскі можа справіцца і з федэрацыяй хакея. Бо футбол і хакей — гэта тыя віды народныя, якія трэба падтрымліваць. Нікуды не падзенешся. Гэта маё меркаванне, я ні з кім не раіўся. Адразу сказаў: Трэба паглядзець, напэўна, Вадзіма на лёгкую атлетыку... Я вельмі спадзяюся, што калі ты пойдзеш туды, там будзе вынік".

Лукашэнка адзначыў, што Дзевятоўскі — "чалавек, які знутры ведае ўсю гэтую кухню". Калі ж узнікнуць праблемы, ён "гатовы падключыцца".

Такім чынам, можна меркаваць, што на выканкаме Беларускай федэрацыі хакея кандыдатура Вадзіма Дзевятоўскага на пасаду старшыні выстаўляцца не будзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі