Лукашэнка заявіў, што сфармуе новае кіраўніцтва ў Беларусі (відэа)

Выступаючы напярэдадні на нарадзе ў Магілёве, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэта — падрыхтоўка да будучых прэзідэнцкіх выбараў.

"Вы гэта, напэўна, заўважылі. Без усялякага аўралу, ціха, спакойна я спрабую сфармаваць новае кіраўніцтва ў краіне. Паколькі праз год нам давядзецца разам з вамі трымаць справаздачу перад беларускім народам. Той, хто назірае за кадравымі прызначэннямі, не мог не заўважыць, што ў кіраўніцтве з'явіліся на першых, галоўных пасадах новыя твары".

Паводле слоў Лукашэнкі, народ павінен бачыць тую каманду, з якой ён збіраецца працаваць пасля выбараў. "Калі, вядома, не надакучым людзям", — дадаў ён.

Нагадаем, прэзідэнцкія выбары ў Беларусі мусяць прайсці ў 2015 годзе.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі