Лукашэнка заявіў, што яму надакучыла "чытаць лекцыі" журналістам (відэа)

Адкрываючы сустрэчу, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што раней падобныя мерапрыемствы праходзілі ў пашыраным складзе. "Шчыра скажу: мне даводзіцца праводзіць у такім маштабе мерапрыемствы з журналістамі, але яны мне не вельмі падабаюцца, таму што гэта падобна на нейкую лекцыю, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Усё ж такі ў вузкім коле зацікаўленых і дасведчаных людзей можна больш падрабязна абмеркаваць тыя ці іншыя пытанні, якія сёння хвалююць людзей, і паспрабаваць, калі гэта атрымаецца, зазірнуць у недалёкую будучыню".



Таксама кіраўнік дзяржавы заклікаў прысутных засяродзіцца на абмеркаванні будучыні, а не кансультавацца толькі па выніках мінулага года.
 

Сярод іншых, на сустрэчы прысутнічаюць дырэктар недзяржаўнай інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Алесь Ліпай, заснавальнік партала TUT.BY Юрый Зісер, галоўны рэдактар недзяржаўнай газеты "Прессбол" Уладзімір Беражкоў.
 


Тэлеверсія мерапрыемства выйдзе ў эфір а 21-й гадзіне па асноўных беларускіх тэлеканалах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі