Ля беларускай амбасады ва Украіне можа пачацца бестэрміновая акцыя пратэсту

Дата пахавання Алеся Чаркашына, які загінуў ва Украіне, яшчэ дакладна не вядомая. Раней меркавалася, што пахаванне адбудзецца 1 верасня ў Брэсце.

Як паведаміў Еўрарадыё добраахвотнік пад пазыўным "Беларус", зараз паплечнікі загінулага брэстаўчаніна чакаюць прыбыцця беларускага консула. Беларусы-добраахвотнікі падазраюць, што дыпламаты могуць перашкаджаць дастаўцы цела Чаркашына на радзіму. У адказ на гэта яны пагражаюць акцыяй пратэсту каля амбасады.

"Беларус": "Калі ўлады Беларусі ў асобе консула паспрабуюць неяк гэты працэс пахавання і дастаўкі цела зрываць, зацягваць і г.д., то мы гатовыя ўтварыць бестэрміновую акцыю: сабраць людзей каля амбасады і проста блакаваць працу".

Нагадаем, што Алесь Чаркашын, які пад пазыўным "Тарас" быў капеланам у добраахвотнікаў, на днях загінуў ва Украіне. Пахаваць яго мяркуецца на радзіме, у Брэсце. 31 жніўня ў Днепрапятроўску адбылося развітанне з Чаркашыным.

Фота: nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі