Макей заявіў, што ў справе выбараў Беларусі ніхто не ставіць умоў (відэа)

Беларусі ніхто не ставіць умоў у справе правядзення прэзідэнцкіх выбараў. Пра гэта заявіў 16 жніўня ў эфіры тэлеканала АНТ (у праграме "Контуры") міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей.

Макей: "Ніхто не ставіць нам умоў, звязаных з правядзеннем выбараў, ды ніхто і не мае права ставіць нам гэтыя ўмовы. Мы — суверэнная краіна і праводзім выбары ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і нашымі міжнароднымі абавязальніцтвамі. Я перакананы, што гэтыя выбары пройдуць менавіта транспарэнтна, адкрыта і праблем, звязаных з правядзеннем гэтых выбараў, у нас не будзе".

Макей у чарговы раз адзначыў, што Беларусь зацікаўлена, каб адносіны з Еўрасаюзам як мага хутчэй нармалізаваліся.

Нагадаем, днямі міністр замежных спраў знаходзіўся з візітам ва Украіне. Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 11 кастрычніка. Да 21 жніўня 8 ініцыятыўных групаў працягнуць збор подпісаў (неабходна сабраць, як мінімум, 100 тысяч).

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі