Маладафронтаўцы развесілі па Мінску партрэты Змітра Дашкевіча

Такім чынам яго паплечнікі спрабуюць звярнуць увагу грамадзянаў да праблемы палітвязняў у Беларусі. 15 лютага Зміцер Дашкевіч пачаў знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы супраць яго, паведамляе Радыё Свабода.

Змітра Дашкевіча затрымалі 17 снежня, за два дні да прэзідэнцкіх выбараў паводле абвінавачання ў злосным хуліганстве.

Дашкевічу выставілі абвінавачанне ў злосным хуліганстве — нібыта разам з актывістам "Маладога фронту" Эдуардам Лобавым ён напаў і збіў двух мінчукоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі