Малодшы сын Лукашэнкі закінуў дзве шайбы ў браму ветэранаў зборнай ААЭ
Гэта адбылося 27 кастрычніка падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты (відэа).
У Абу-Дабі прайшоў таварыскі матч па хакеі паміж камандай кіраўніка Беларусі і ветэранамі зборнай Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.
Беларуская тэлевізія паведаміла, што гульня завяршылася перамогай гасцей з лікам 13:7. Аляксандр Лукашэнка закінуў у вароты сапернікаў тры шайбы, яго малодшы сын Коля — дзве, адзначае БелаПАН.