Матч Беларусь-Фінляндыя Лукашэнка глядзеў без Колі, але з дзяўчатамі (фота)
15 мая Аляксандр Лукашэнка вырашыў наведаць яшчэ адзін хакейны матч. Падтрымка кіраўніка дзяржавы не дапамагла беларускай зборнай.
Сустрэча з фінамі закончылася паразай беларускай зборнай — 0:2.
Разам з тым тэлегледачы атрымалі магчымасць убачыць, хто трапіў у прэзідэнцкую ложу. У цэнтры верхняга шэрагу апынуўся мільянер Аляксандр Шакуцін, побач з ім хакейны трэнер Міхаіл Захараў, піша nn.by.
А Аляксандр Лукашэнка правёў вечар у кампаніі дзвюх дзяўчат. Прычым ніводная з іх не падобная на Дар'ю Шманай, з якой кіраўнік дзяржавы глядзеў матч Беларусь-ЗША. Пакуль камеры паказвалі Лукашэнку, ён вёў размову з дзяўчынай у светлым пінжаку.
Дарэчы, сына Мікалая на хакей гэтым разам кіраўнік Беларусі не ўзяў.
Фота — nn.by