Матч Фінляндыя — Беларусь праходзіць пад бел-чырвона-белымі сцягамі (фота)
Адборачная гульня футбольнага чэмпіянату свету паміж зборнымі Беларусі і Фінляндыі ў гэтыя хвіліны праходзіць у Хельсінкі.
На матч прыехалі каля 150 беларускіх заўзятараў. На трыбунах бачныя бел-чырвона-белыя сцягі і вялікі герб Пагоня.
Убачыць іх могуць і гледачы тэлеканала "Беларусь-2", які вядзе жывую трансляцыю.
Нагадаем, у групе "І" лідыруе Іспанія — 11 ачкоў (пасля 5 матчаў), Францыя — 10 (5), Грузія — 4 (5), Беларусь — 3 (4), Фінляндыя — 2 (3).
11 чэрвеня беларусы згуляюць яшчэ адзін матч з фінамі, на гэты раз у Гомелі.