Матч паміж БАТЭ і "Відэатонам" пройдзе 28 ліпеня

Футбольны матч трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў паміж барысаўскім БАТЭ і венгерскім клубам "Відэатон" адбудзецца 28 ліпеня. Ён пройдзе ў Секешфехервары, на стадыёне "Шоштаі". Пачатак матча прызначаны на 21.30 паводле беларускага часу, піша "Прессбол".

У другім раўндзе Лігі чэмпіёнаў БАТЭ быў мацнейшым за ірландскі клуб "Дандалк", а "Відэатон" у дадатковы час абыграў валійскі клуб ТНС.

Фота: fcbate.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі