Microsoft прэзентавала аперацыйную сістэму Windows 11
Кампанія Microsoft прадставіла новую версію аперацыйнай сістэмы (АС) Windows 11.
У ёй істотна змяніўся дызайн у параўнанні з ранейшымі версіямі. У прыватнасці, меню "Пуск" цяпер размяшчаецца ў цэнтральнай частцы экрана.
У новай АС таксама зрабілі палепшаную сістэму падтрымкі працы двух манітораў. Дадаліся ў ёй фішкі для атрымання доступу да розных сэрвісаў, а таксама шэраг іншых новаўвядзенняў. У Microsoft запэўніваюць, што Windows 11 стане больш хуткай і бяспечнай у параўнанні са сваімі папярэднікамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.