Міхаіл Гуцарыеў перадаў брату акцыі "РуссНефти", каб ухіліцца ад санкцый

Міхаіл Гуцарыеў перадаў брату акцыі "РуссНефти", каб ухіліцца ад санкцый

Заснавальнік кампаніі "РуссНефть" Міхаіл Гуцарыеў, які трапіў пад санкцыі ЕС і Вялікабрытаніі з-за падзей у Беларусі, перадаў 37% акцый кампаніі свайму брату Саіт-Саламу, піша РБК. Раней брат атрымаў і кантрольны пакет кампаніі "Нефтиса". 

У паведамленні "РуссНефти" гаворыцца, што перадача акцыяў адбылася яшчэ два месяцы таму — 10 чэрвеня. Міхаіл Гуцарыеў быў найбуйнейшым акцыянерам кампаніі.

Бізнесовец лічыцца асабістым сябрам Аляксандра Лукашэнкі і адным з "кашалькоў" беларускага рэжыму. Санкцыі ЕС супраць яго былі абвешчаныя 21 чэрвеня — у тым ліку ў сувязі з вымушанай пасадкай рэйса Ryanair у Мінску і затрыманнем блогера Рамана Пратасевіча. 

Праз тры дні абвяшчэння санкцый, 24 чэрвеня, Гуцарыеў заявіў пра выхад з савета дырэктараў "РуссНефти", які ён узначальваў. А 14 ліпеня кампанія заявіла, што ён больш не з'яўляецца яе кантралюючай асобай.

9 жніўня імя Гуцарыева з'явілася ў санкцыйным спісе Вялікабрытаніі. 

Перадачу акцый можна патлумачыць толькі спробай ухіліцца ад эканамічных санкцый Еўрасаюза і Вялікабрытаніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі